На ёй прапанаваны шырокі пералік харчовых тавараў — хлебабулачныя, кандытарскія вырабы, малочныя і мясныя прадукты, плодаагароднінная прадукцыя, напоі, бакалея. Дэманструюцца таксама абсталяванне, спецадзенне, сучасныя тэхналогіі ў галіне вытворчасці прадуктаў харчавання.
Акрамя вялікай дзелавой праграмы на "Прадэкспа-2013" праводзяцца разнастайныя прэзентацыі, конкурсы, дэгустацыі.
Выстава-кірмаш будзе працаваць па 15 лістапада.
БелаПАН, 12 лістапада 2013