Белорусский портал в Казахстане

У Віцебску затрымалі закладніка псіхатропаў



Супрацоўнікі наркакантролю Кастрычніцкага РАУС Віцебска затрымалі 29-гадовага закладніка псіхатропаў. Пра гэта паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Аператыўнікі ўстанавілі, што жыхар абласнога цэнтра распаўсюджваў наркотыкі праз закладкі. На віртуальны наркамаркет ён прапрацаваў амаль месяц. У тайніку выявілі і канфіскавалі каля 50 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва мефедрона.

У дачыненні да затрыманага следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Звязда, 13 верасня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/83/71016
Текущая дата: 17.11.2024