Аператыўнікі ўстанавілі, што жыхар абласнога цэнтра распаўсюджваў наркотыкі праз закладкі. На віртуальны наркамаркет ён прапрацаваў амаль месяц. У тайніку выявілі і канфіскавалі каля 50 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва мефедрона.
У дачыненні да затрыманага следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Звязда, 13 верасня 2023