Белорусский портал в Казахстане

Фабрыка "Слуцкія паясы" рыхтуецца да адкрыцця



Адкрыццё рэканструяванай фабрыкі "Слуцкія паясы" ў Слуцку Мінскай вобласці, якое планавалася ў Дзень горада 21 верасня, перанесена.

Каля будынка фабрыкі ўстанавілі скульптуру "Ткач" працы беларускага скульптара Сяргея Гумілеўскага.

Унутры фабрыкі работы знаходзяцца на стадыі завяршэння. У музеі "Слуцкіх паясоў" ужо з`явілася большая частка экспанатаў, амаль завершана афармленне інтэр`ера.

Практычна закончаны работы ў кафэ "Стары горад" каля будынка фабрыкі, гатова да адкрыцця сувенірная лаўка, размешчаная каля ўваходу ў кафэ.

БелаПАН, 22 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/831/23481
Текущая дата: 16.11.2024