Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк РБ прапаноўвае шляхам інтэрнэт-галасавання выбраць лепшы лагатып і слоган кампаніі па павышэнні фінансавай адукаванасці насельніцтва



Нацыянальны банк Беларусі запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у інтэрнэт-галасаванні па выбары лепшага лагатыпу і слогана інфармацыйнай кампаніі па павышэнні фінансавай адукаванасці насельніцтва.

"Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь праводзіцца конкурс па распрацоўцы лагатыпу і слогана інфармацыйнай кампаніі па павышэнні фінансавай адукаванасці насельніцтва. Пераможцу конкурсу чакае каштоўны прыз — сучасны смартфон", — паведамляе ўпраўленне інфармацыі галоўнага банка краіны.

На конкурс паступіла 130 работ, пяць з якіх на пасяджэнні рабочай групы Нацыянальнага банка па фінансавай адукаванасці былі адабраныя ў фінал. Пераможца конкурсу будзе вызначаны шляхам інтэрнэт-галасавання, у якім могуць удзельнічаць усе ахвотныя і якое завершыцца 18 кастрычніка ў 16.00.

Прагаласаваць можна толькі за адзін з прапанаваных пяці варыянтаў на сайце Нацбанка (www.nbrb.by).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/836/23687
Текущая дата: 25.12.2024