Белорусский портал в Казахстане

Навейшая гісторыя прадстаўлена на выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы



Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася тэматычная выстаўка "Сучасная Беларусь", паведамілі ў галоўным кнігасховішчы краіны.

Выстаўка, якая налічвае амаль 200 выданняў, складаецца з некалькіх раздзелаў. Секцыя "Краіна Беларусь" уключае грамадска-палітычную і сацыяльную літаратуру аб сучасным стане рэспублікі і шляхах яе далейшага развіцця. Раздзел "Вобразы мілыя роднага краю" прысвечаны запаветным куткам Беларусі, прыгажосці і багаццю яе прыроды, ахове навакольнага асяроддзя.

У заключнай частцы экспазіцыі "Сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі" дэманструюцца кнігі аб культурна-гістарычнай спадчыне, помніках культавай архітэктуры, энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты. Акрамя таго, наведвальнікі могуць азнаёміцца з новымі зборнікамі беларускіх выдавецтваў, якія ўбачылі свет ў апошнія тры гады.

Выстаўка прадоўжыць работу да 11 верасня.

28 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/845/21971
Текущая дата: 15.11.2024