Выстаўка, якая налічвае амаль 200 выданняў, складаецца з некалькіх раздзелаў. Секцыя "Краіна Беларусь" уключае грамадска-палітычную і сацыяльную літаратуру аб сучасным стане рэспублікі і шляхах яе далейшага развіцця. Раздзел "Вобразы мілыя роднага краю" прысвечаны запаветным куткам Беларусі, прыгажосці і багаццю яе прыроды, ахове навакольнага асяроддзя.
У заключнай частцы экспазіцыі "Сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі" дэманструюцца кнігі аб культурна-гістарычнай спадчыне, помніках культавай архітэктуры, энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты. Акрамя таго, наведвальнікі могуць азнаёміцца з новымі зборнікамі беларускіх выдавецтваў, якія ўбачылі свет ў апошнія тры гады.
Выстаўка прадоўжыць работу да 11 верасня.
28 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА