Белорусский портал в Казахстане

Міжнародны фестываль "Спадчына Стагоддзяў" збірае гасцей 27-30 чэрвеня



Міжнародны гістарычны фестываль "Спадчына Стагоддзяў" трэці раз пройдзе ў замкавым комплексе "Мір" з 27 па 30 чэрвеня, паведамілі арганізатары.

Форум збярэ лепшых прадстаўнікоў клубаў гістарычнай рэканструкцыі, у тым ліку з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Аўстрыі, музыканктаў, якія выконваюць сярэдневяковую і фальклорную музыку, танцавальныя калектывы, майстроў сярэдневяковых рамёстваў і вогненнага шоу. Усяго ўдзел у фестывалі прымуць больш як 700 чалавек.

Канцэпцыя гістарычнага свята - дакладнае ўзнаўленне сярэдневяковага рыцарскага турніру і жыцця палявога лагера ў час турніру. "Спадчына Стагоддзяў" сумяшчае рэканструкцыю матэрыяльнай культуры XIV-XV стагоддзяў і поўнакантактныя баі па правілах тых часоў. У адрозненне ад пастановачных, такія паядынкі вызначаюцца дынамікай, а таму захапляюць гледачоў сваім азартам і непрадказальнасцю.

У праграме таксама пешы і конны рыцарскія турніры, спаборніцтва лучнікаў і арбалетчыкаў, масавыя баі, пастановачная бітва, спаборніцтвы пікінёраў.

Міжнародны гістарычны фестываль "Спадчына Стагоддзяў" па сваіх маштабах не мае аналагаў у Беларусі.

23 мая 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/849/21281
Текущая дата: 15.11.2024