Форум збярэ лепшых прадстаўнікоў клубаў гістарычнай рэканструкцыі, у тым ліку з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Аўстрыі, музыканктаў, якія выконваюць сярэдневяковую і фальклорную музыку, танцавальныя калектывы, майстроў сярэдневяковых рамёстваў і вогненнага шоу. Усяго ўдзел у фестывалі прымуць больш як 700 чалавек.
Канцэпцыя гістарычнага свята - дакладнае ўзнаўленне сярэдневяковага рыцарскага турніру і жыцця палявога лагера ў час турніру. "Спадчына Стагоддзяў" сумяшчае рэканструкцыю матэрыяльнай культуры XIV-XV стагоддзяў і поўнакантактныя баі па правілах тых часоў. У адрозненне ад пастановачных, такія паядынкі вызначаюцца дынамікай, а таму захапляюць гледачоў сваім азартам і непрадказальнасцю.
У праграме таксама пешы і конны рыцарскія турніры, спаборніцтва лучнікаў і арбалетчыкаў, масавыя баі, пастановачная бітва, спаборніцтвы пікінёраў.
Міжнародны гістарычны фестываль "Спадчына Стагоддзяў" па сваіх маштабах не мае аналагаў у Беларусі.
23 мая 2013, Мінск
БЕЛТА