Белорусский портал в Казахстане

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе эскізаў помніка Баркулабаўскаму летапісу прадоўжаны да 15 мая



Стварэнне мемарыяла прымеркавана да Дня беларускага пісьменства, святкаванне якога адбудзецца ў Быхаве 1 верасня.

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе стварэння эскізных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Баркулабаўскаму летапісу ў Быхаве Магілёўскай вобласці, прадоўжаны да 15 мая. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Жадаючым прыняць удзел у творчым спаборніцтве неабходна падаць заяўку на адрас: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 316, кантактны тэлефон +375 17 203 91 31.

Аўтары павінны прадаставіць конкурсныя матэрыялы не пазней за 15 мая 17.00 у галерэю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Мінск, пр. Незалежнасці, 81).

Палажэнне аб умовах конкурсу і форма заяўкі размешчаны на сайце Міністэрства культуры.

Баркулабаўскі летапіс - унікальны помнік беларускай гісторыка-манументальнай літаратуры другой палавіны ХVI - пачатку XVII ст. Ён быў напісаны ў вёсцы Баркулабава Быхаўскага раёна. Хроніка ахоплівае перыяд з 1545 па 1608 год. Літаратурны шэдэўр захаваўся ў адзіным спісе, які знаходзіцца ў зборніку XVII ст. у Дзяржаўным гістарычным музеі Масквы. Невялікі па аб`ёму Баркулабаўскі летапіс вельмі ёмісты па зместу. Летапісец уважліва сачыў за палітычным і рэлігійным жыццём краіны. Ён успамінаў аб увядзенні новага календара, пісаў аб скліканні соймаў і сабораў, уключаў у свой летапіс дакументы, пісьмы і запіскі сучаснікаў.

8 мая 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/852/21018
Текущая дата: 15.11.2024