Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны мастацкі музей 24 ліпеня аб`яднае гісторыі чатырох краін - Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы



У Мінску пройдзе вялікі канцэрт "Дзень культуры народаў Вялікага Княства Літоўскага", паведамілі ў музеі.

Праграма разлічана на пяць гадзін і пройдзе ва ўнутраным двары музея. Для публікі ў гэты вечар выступіць папулярная беларуская група роданачальніца стылю фолк-мадэрн - "Палац", украінскі "ГІЧ Аркестр" - адзін з самых запатрабаваных фестывальных калектываў, польскі струнны квінтэт "VoLosi", які пакарыў блізкае і далёкае замежжа, а таксама група "Aiste Smilgeviciutes&SKYLE", атрымаўшая ў гэтым годзе прэмію Прэзідэнта Літвы за ўклад у культуру.

Наведвальнікаў чакаюць і традыцыйныя рамесныя майстэрні ад цэнтра народных рамёстваў "Скарбніца", выстаўка касцюма, даспехаў і зброі (XIII–XVI стст.) ад Маладзёжнага грамадскага аб`яднання "Жывая гісторыя", танцы, віктарыны, прызы і спецыяльнае меню ад Арт-кафэ.

Вечар прымеркаваны да экспазіцыі "Партрэты ўладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага", з якой можна азнаёміцца да 26 жніўня.

9 ліпеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/852/22144
Текущая дата: 28.12.2024