Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта Беларусі



Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня.

Дарагія суайчыннікі!

Прыміце мае віншаванні з Раством Хрыстовым.

Светлыя калядныя дні прыносяць з сабой асаблівую атмасферу, якая ўзвышае над буднямі ў радасным чаканні цуду. Простая евангельская гісторыя, якая адбылася больш як дзве тысячы гадоў таму, і сёння натхняе мільёны людзей ва ўсім свеце, заахвочваючы іх стаць чысцейшымі і дабрэйшымі, накіраваць сілы на дапамогу бліжняму, адкрыўшы сэрцы насустрач міласэрнасці і любові.

У Беларусі вернікі па старадаўняй традыцыі адзначаюць гэтае сямейнае свята ў асяроддзі блізкіх каля дамашняга ачага, адчуваючы непарыўнасць сваяцкіх сувязяў і дзелячыся адзін з адным усімі багаццямі душы. Упэўнены, што вы, мае дарагія суайчыннікі, сустракаеце яго ў добрым настроі, з удзячнасцю ўспамінаючы адыходзячы год і з надзеяй гледзячы ў будучыню.

Няхай жа Раство аб`ядноўвае нас, дапамагае рабіць дабро і працаваць дзеля працвітання нашай цудоўнай Беларусі.

Зычу вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, здзяйснення жаданняў, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 22 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/882/18528
Текущая дата: 15.11.2024