Белорусский портал в Казахстане

РПЦ прыпыняе памінанне Сусветнага патрыярха



Святы сінод Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) на пазачарговым паседжанні прыняў рашэнне прыпыніць саслужэнне з іерархамі Канстанцінопальскага патрыярхату і спыніць свой удзел у тых структурах, дзе старшынствуюць яго прадстаўнікі.

Акрамя таго, кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў (АЗЦС) Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён папярэдзіў пра магчымасць пастаноўкі пад сумнеў статусу Канстанцінопальскага патрыярхата як "першага сярод роўных" ў праваслаўным свеце ў выпадку працягу дзеянняў па прадастаўленні аўтакефаліі царквы на Украіне.

"Святы Сінод Рускай праваслаўнай царквы на сваім сённяшнім пасяджэнні прыняў рашэнне аб прыпыненні памінання патрыярха Канстанцінопальскага на богаслужэнні ў Рускай праваслаўнай царкве", - заявіў на брыфінгу мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.

Пры гэтым ён адзначыў, што эўхарыстычныя зносіны паміж цэрквамі пакуль не перарываюцца.

"Гэта рашэнне пакуль што не пазбаўляе магчымасці клірыкаў Канстанцінопальскага патрыярхату і Рускай праваслаўнай царквы здзяйсняць сумесныя набажэнствы", - растлумачыў агенцтву РІА Навіны прэс-сакратар патрыярха Кірыла святар Аляксандр Волкаў.

У той жа час, па словах мітрапаліта Іларыёна, калі Сусветны патрыярх працягне курс на прадастаўленне аўтакефаліі Украінскай царкве, РПЦ будзе вымушана цалкам разарваць эўхарыстычныя зносіны з Канстанцінопальскай царквой.

"Гэта будзе азначаць, што Канстанцінопальскі патрыярхат і Канстанцінопальскі патрыярх, які часта сябе пазіцыянуе як кіраўнік трохсотмільённага праваслаўнага насельніцтва планеты, больш не будзе яго кіраўніком", - прыводзіць Інтэрфакс словы Іларыёна, сказаныя журналістам пасля экстраннага пасяджэння Сінода ў Маскве.

Звязда, 14 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/362/44929
Текущая дата: 18.11.2024