Акрамя таго, кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў (АЗЦС) Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён папярэдзіў пра магчымасць пастаноўкі пад сумнеў статусу Канстанцінопальскага патрыярхата як "першага сярод роўных" ў праваслаўным свеце ў выпадку працягу дзеянняў па прадастаўленні аўтакефаліі царквы на Украіне.
"Святы Сінод Рускай праваслаўнай царквы на сваім сённяшнім пасяджэнні прыняў рашэнне аб прыпыненні памінання патрыярха Канстанцінопальскага на богаслужэнні ў Рускай праваслаўнай царкве", - заявіў на брыфінгу мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.
Пры гэтым ён адзначыў, што эўхарыстычныя зносіны паміж цэрквамі пакуль не перарываюцца.
"Гэта рашэнне пакуль што не пазбаўляе магчымасці клірыкаў Канстанцінопальскага патрыярхату і Рускай праваслаўнай царквы здзяйсняць сумесныя набажэнствы", - растлумачыў агенцтву РІА Навіны прэс-сакратар патрыярха Кірыла святар Аляксандр Волкаў.
У той жа час, па словах мітрапаліта Іларыёна, калі Сусветны патрыярх працягне курс на прадастаўленне аўтакефаліі Украінскай царкве, РПЦ будзе вымушана цалкам разарваць эўхарыстычныя зносіны з Канстанцінопальскай царквой.
"Гэта будзе азначаць, што Канстанцінопальскі патрыярхат і Канстанцінопальскі патрыярх, які часта сябе пазіцыянуе як кіраўнік трохсотмільённага праваслаўнага насельніцтва планеты, больш не будзе яго кіраўніком", - прыводзіць Інтэрфакс словы Іларыёна, сказаныя журналістам пасля экстраннага пасяджэння Сінода ў Маскве.
Звязда, 14 верасня 2018