Белорусский портал в Казахстане

У Мінску ўшанавалі Барыса Кіта



6 красавіка ў мінскім Палацы мастацтва адбылася вечарына, прысвечаная 100-годдзю навукоўцы Барыса Кіта.

6 красавіка ў мінскім Палацы мастацтва адбылася вечарына, прысвечаная 100-годдзю навукоўцы Барыса Кіта.

«Маю вялікую радасць спаткаць вас усіх у гэтай зале. Ведаю, што тутака — светлая частка нашага грамадства. Бо вы працягваеце беларускае адраджэнне, чым жылі і займаліся мы ў свой час», — зачытала прывітанне юбіляра літаратуразнаўца Лідзія Савік. Яго словы прысутныя віталі стоячы.

Невялікая зала Палаца мастацтва. Сціплая вечарына. Але сабраліся тыя, хто меў шчасце і гонар сустракацца з Барысам Кітом. Амаль па-сямейнаму. Не хапала толькі юбіляра. Кожны з выступоўцаў пастараўся падзяліцца той частачкай, якую прывёз ад Барыса Кіта. Хтосьці наведаў яго напярэдадні юбілею. Нехта пагаварыў з ім па тэлефоне ў дзень народзінаў.

Павіншаваў Барыса Кіта і міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Сам сп. Латушка, праўда, не змог прысутнічаць на вечарыне. Але віншаванне зачытаў супрацоўнік міністэрства.

Дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі прадставіў дакументы, з якіх у зале сабралі выставу, прысвечаную сп. Кіту.

КМ Наша Ніва

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/490/383
Текущая дата: 05.05.2024