24 студзеня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску пройдзе пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта рашэння аб падрыхтоўцы да святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў.
Дакумент унесены каардынацыйным саветам міжнароднага саюза "Садружнасць грамадскіх арганізацый ветэранаў (пенсіянераў) незалежных дзяржаў".
Як паведаміла прэс-служба Выканкама, праектам прадугледжваецца рэкамендаваць краінам СНД распрацаваць і прыняць нацыянальныя праграмы па падрыхтоўцы і святкаванні юбілею Перамогі, а таксама памятных падзей Вялікай Айчыннай вайны з удзелам шырокіх слаёў насельніцтва. Пры гэтым у дзяржавах Садружнасці будзе працягвацца праца па арганізацыі штогадовага святкавання 9 Мая — Дня Перамогі — як свяшчэннага ўсенароднага свята.
Сродкам масавай інфармацыі прадпісваецца больш поўна асвятляць гістарычную праўду пра Вялікую Айчынную вайну і подзвігі савецкіх воінаў у барацьбе з захопнікамі, мерапрыемствы па святкаванні 70-годдзя вырашальных бітваў, супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі гісторыі. Павінна быць актывізавана праца па захаванні і ўшанаванні памяці аб мужнасці і гераізме народаў СССР, праяўленых у ваенныя гады.
У праекце рашэння гаворыцца таксама аб заснаванні адзінага ганаровага ордэна "70 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў". Паводле традыцыі, у межах СНД будзе распрацаваны і прыняты агульны план асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 70-й гадавіны Перамогі.
Мяркуецца, што пасля канчатковага ўзгаднення экспертамі праект рашэння будзе ва ўстаноўленым парадку ўнесены на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/670/11897
Текущая дата: 14.11.2024