Дакумент унесены каардынацыйным саветам міжнароднага саюза "Садружнасць грамадскіх арганізацый ветэранаў (пенсіянераў) незалежных дзяржаў".
Як паведаміла прэс-служба Выканкама, праектам прадугледжваецца рэкамендаваць краінам СНД распрацаваць і прыняць нацыянальныя праграмы па падрыхтоўцы і святкаванні юбілею Перамогі, а таксама памятных падзей Вялікай Айчыннай вайны з удзелам шырокіх слаёў насельніцтва. Пры гэтым у дзяржавах Садружнасці будзе працягвацца праца па арганізацыі штогадовага святкавання 9 Мая — Дня Перамогі — як свяшчэннага ўсенароднага свята.
Сродкам масавай інфармацыі прадпісваецца больш поўна асвятляць гістарычную праўду пра Вялікую Айчынную вайну і подзвігі савецкіх воінаў у барацьбе з захопнікамі, мерапрыемствы па святкаванні 70-годдзя вырашальных бітваў, супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі гісторыі. Павінна быць актывізавана праца па захаванні і ўшанаванні памяці аб мужнасці і гераізме народаў СССР, праяўленых у ваенныя гады.
У праекце рашэння гаворыцца таксама аб заснаванні адзінага ганаровага ордэна "70 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў". Паводле традыцыі, у межах СНД будзе распрацаваны і прыняты агульны план асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 70-й гадавіны Перамогі.
Мяркуецца, што пасля канчатковага ўзгаднення экспертамі праект рашэння будзе ва ўстаноўленым парадку ўнесены на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 студзеня 2012