Белорусский портал в Казахстане

ДПК: 50 жывёл загінулі з-за еўрапейскай "калючкі" на мяжы з Беларуссю



Беларускі бок неаднаразова ўказваў на тое, што недальнабачныя дзеянні Польшчы, Літвы і Латвіі ставяць пад пагрозу біяразнастайнасць і ўстойлівае развіццё рэгіёна.

Тушу лася знайшлі беларускія пагранічнікі каля літоўскай загароды на мяжы, пра гэта паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце Беларусі.
Жывёла паспрабавала перайсці на беларускую тэрыторыю, аднак загінула ад парэзаў, атрыманых ад еўрапейскай "спіралі Бруна".

Паводле звестак ведамства, на беларуска-літоўскай мяжы пасля будавання ўладамі Літвы смяротных загарод загінулі ўжо 20 ласёў, 10 казуль і адзін алень.

Усяго з верасня 2021 года беларускім бокам зафіксавана 50 выпадкаў смерці жывёл, якія сталі ахвярамі пагранічнай агароджы Літвы, Латвіі і Польшчы.

Мінск раней неаднаразова казаў аб тым, што загароды, якія ўстанавілі суседнія з Беларуссю краіны на мяжы, парушаюць шляхі міграцыі жывёл і ствараюць перадумовы для памяншэння папуляцыі ваўкоў, рысей, барсукоў, лісіц і зуброў.

Як раней адзначалі ў МЗС Беларусі, неабдуманыя і недальнабачныя дзеянні Польшчы, Літвы і Латвіі ставяць пад пагрозу біяразнастайнасць і ўстойлівае развіццё ўсяго рэгіёна.

У міністэрстве мяркуюць, што калі не распачаць рашучых дзеянняў зараз, то Чырвоная кніга Еўропы ў бліжэйшы час папоўніцца новымі старонкамі.

Мінск, 26 снежня 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/76464
Текущая дата: 29.12.2024