Белорусский портал в Казахстане

Падраздзяленні Узброеных сіл РФ завяршылі блакаванне Чарнігава



Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў.

«На гэты момант падраздзяленнямі Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі завершана блакаванне горада Чарнігаў», — сказаў Канашэнкаў.

Ён заявіў, што расійскія вайскоўцы прымаюць усе меры для недапушчэння ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні Расіяй суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік. З іх лідарамі былі падпісаны дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе.

Звязда, 25 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/104/63639
Текущая дата: 20.11.2024