«На гэты момант падраздзяленнямі Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі завершана блакаванне горада Чарнігаў», — сказаў Канашэнкаў.
Ён заявіў, што расійскія вайскоўцы прымаюць усе меры для недапушчэння ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні Расіяй суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік. З іх лідарамі былі падпісаны дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе.
Звязда, 25 лютага 2022