Белорусский портал в Казахстане

Захад увесь час павучае Беларусь дэмакратыі, але сам жа парушае ўсе магчымыя нормы міжнароднага права



Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв’ю тэлеканалу RT Arabic.

«Захад пастаянна павучае нас дэмакратыі, заклікае выконваць вяршэнства закона. У гэтым выпадку адносна мігрантаў Захад, у прыватнасці Польшча і краіны Балтыі, парушыў усе мажлівыя нормы міжнароднага права, маралі і этыкі», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Міністр звярнуў увагу: па ўсіх нормах міжнароднага права еўрапейскія краіны павінны былі разгледзець прашэнне бежанцаў аб прытулку, але замест гэтага яны збівалі мігрантаў, а часам і забівалі, перакідваючы целы назад праз мяжу.

«Тое, што адбывалася некаторы час таму на мяжы, калі мігранты спрабавалі мірна праз кантрольна-прапускны пункт трапіць на тэрыторыю Еўрапейскага саюза, а Польшча прымяніла ў халодную тэмпературу вадамёты супраць жанчын і дзяцей, слёзатачывы газ, — гэта не паддаецца ніякаму тлумачэнню, — падкрэсліў кіраўнік МЗС.- Натуральна, мы не можам у дадзеным выпадку казаць, што Польшча і краіны Балтыі з’яўляюцца дзяржавамі — увасабленнем дэмакратыі».

Уладзімір Макей таксама згадаў польскага вайскоўца, які папрасіў у Беларусі прытулку. Паводле слоў міністра, «ён расказвае пра жахлівыя рэчы, якія адбываліся на тэрыторыі Польшчы».

Звязда, 18 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/111/62366
Текущая дата: 09.10.2024