Белорусский портал в Казахстане

Расійскі эксперт: ЗША выкарыстоўваюць Польшчу ў якасці тарана супраць Расіі і Беларусі



Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў намеснік дырэктара Інстытута гісторыі і палітыкі МПГУ (Расія) Уладзімір Шапавалаў.

"Польская ўлада свядома бярэ курс на эскалацыю, на пераход канфлікту ў стадыю ваенных пагроз. Гэта вельмі сур`ёзная эскалацыя напружанасці. Мы бачым, што польскі ўрад, кіруючая партыя і прэзідэнт разыгрываюць камбінацыю, у адпаведнасці з якой Польшча павінна паўстаць перад вачыма калектыўнага Захаду ў якасці такога шчыта, які абараняе захад ад варвараў, і на гэтым атрымаць пэўныя палітычныя, эканамічныя, ваенна-палітычныя дывідэнды", - распавёў Уладзімір Шапавалаў.

Па яго словах, у гэтай сітуацыі амерыканскі ўплыў з`яўляецца вельмі моцным.

"Фактычна Польшча паступова ператвараецца ў ключавога саюзніка ЗША ў Еўропе. І, зразумела, для Вашынгтона гэта таксама вельмі важна, таму што ЗША выкарыстоўваюць Польшчу і ў якасці тарана супраць Расіі і Беларусі, і ў якасці нейкага раздражняльніка супраць Берліна і Парыжа", - дадаў эксперт.

Звязда, 5 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/117/62065
Текущая дата: 19.11.2024