"Польская ўлада свядома бярэ курс на эскалацыю, на пераход канфлікту ў стадыю ваенных пагроз. Гэта вельмі сур`ёзная эскалацыя напружанасці. Мы бачым, што польскі ўрад, кіруючая партыя і прэзідэнт разыгрываюць камбінацыю, у адпаведнасці з якой Польшча павінна паўстаць перад вачыма калектыўнага Захаду ў якасці такога шчыта, які абараняе захад ад варвараў, і на гэтым атрымаць пэўныя палітычныя, эканамічныя, ваенна-палітычныя дывідэнды", - распавёў Уладзімір Шапавалаў.
Па яго словах, у гэтай сітуацыі амерыканскі ўплыў з`яўляецца вельмі моцным.
"Фактычна Польшча паступова ператвараецца ў ключавога саюзніка ЗША ў Еўропе. І, зразумела, для Вашынгтона гэта таксама вельмі важна, таму што ЗША выкарыстоўваюць Польшчу і ў якасці тарана супраць Расіі і Беларусі, і ў якасці нейкага раздражняльніка супраць Берліна і Парыжа", - дадаў эксперт.
Звязда, 5 снежня 2021