У Чэхіі ў выніку магутнага тарнада колькасць пацярпелых жыхароў паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў павялічылася да 300, загінулі пяць чалавек.
Першапачаткова ахвярамі стыхіі, якая абрынулася на краіну 24 чэрвеня, лічыліся тры чалавекі. Медыкі аказалі дапамогу амаль 300 пацярпелым. Зніклым без вестак не лічыцца ніхто з жыхароў рэгіёну, па якім прайшоў тарнада. Паводле ацэнак экспертаў, у населеных пунктах, якія пацярпелі ад стыхіі, аднаўленню не падлягаюць больш за 60 жылых дамоў, іх прыйдзецца знесці. Гаворка ідзе аб аднапавярховых і двухпавярховых катэджах, а таксама цагляных дамах, пабудаваных у першай палове ХХ стагоддзя.
Тарнада прайшоў па раёнах гарадоў Бржэцлаў і Гадонін у Паўднёвамараўскім краі. Ён сарваў дахі з дамоў, зламаў часткі вертыкальных сцен, перакуліў аўтамашыны і з коранем вырваў дрэвы. Хуткасць смерчу была не менш 219 км/ч.
Звязда, 26 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/133/59909
Текущая дата: 19.11.2024