Першапачаткова ахвярамі стыхіі, якая абрынулася на краіну 24 чэрвеня, лічыліся тры чалавекі. Медыкі аказалі дапамогу амаль 300 пацярпелым. Зніклым без вестак не лічыцца ніхто з жыхароў рэгіёну, па якім прайшоў тарнада. Паводле ацэнак экспертаў, у населеных пунктах, якія пацярпелі ад стыхіі, аднаўленню не падлягаюць больш за 60 жылых дамоў, іх прыйдзецца знесці. Гаворка ідзе аб аднапавярховых і двухпавярховых катэджах, а таксама цагляных дамах, пабудаваных у першай палове ХХ стагоддзя.
Тарнада прайшоў па раёнах гарадоў Бржэцлаў і Гадонін у Паўднёвамараўскім краі. Ён сарваў дахі з дамоў, зламаў часткі вертыкальных сцен, перакуліў аўтамашыны і з коранем вырваў дрэвы. Хуткасць смерчу была не менш 219 км/ч.
Звязда, 26 чэрвеня 2021