Белорусский портал в Казахстане

Башар Асад атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Сірыі



Дзеючы прэзідэнт Сірыі Башар Асад атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся 26 траўня, паведамляе сірыйскае інфармагенцтва SANA.

Згодна з вынікамі галасавання, Башар Асад атрымаў абсалютную большасць галасоў — 95,1%. Два іншыя кандыдаты — былы дэпутат парламента Абдала Салюм Абдала і кіраўнік Камітэта нацыянальнага дзеяння Махмуд Ахмед Мура — атрымалі адпаведна 1,5% і 3,3% галасоў.

Выбары прайшлі пры высокай яўцы: у галасаванні прынялі ўдзел 78,64% выбаршчыкаў.

Звязда, 28 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/137/59516
Текущая дата: 19.11.2024