Згодна з вынікамі галасавання, Башар Асад атрымаў абсалютную большасць галасоў — 95,1%. Два іншыя кандыдаты — былы дэпутат парламента Абдала Салюм Абдала і кіраўнік Камітэта нацыянальнага дзеяння Махмуд Ахмед Мура — атрымалі адпаведна 1,5% і 3,3% галасоў.
Выбары прайшлі пры высокай яўцы: у галасаванні прынялі ўдзел 78,64% выбаршчыкаў.
Звязда, 28 траўня 2021
Звязда, 28 траўня 2021