Белорусский портал в Казахстане

Тарнада ў Кітаі: 12 чалавек загінулі, больш за 420 пацярпелі



Колькасць загінулых з-за двух тарнада, якія абрушыліся на кітайскія гарады Ухань і Сучжоу, павялічылася да 12 чалавек, больш за 420 пацярпелі.

Паводле дадзеных газеты Global Times, 14 мая каля 19.00 тарнада абрушыўся на пасёлак Шэнцзэ гарадской акругі Сучжоу, у выніку чаго чатыры чалавекі загінулі і 149 атрымалі лёгкія раненні. Таксама 14 мая яшчэ адзін тарнада прайшоў праз два раёны Уханя, у выніку чаго восем чалавек загінулі і 280 атрымалі раненні.

У выніку разгулу стыхіі 85 дамоў цалкам разбураны, 400 пашкоджаны.

У міжнародным аэрапорце УханьЦяньхэ з-за дрэнных умоў надвор`я адменены 123 рэйсы.

Нацыянальны метэаралагічны цэнтр выпусціў папярэджанне, што праліўныя дажджы і моцны вецер будуць прадаўжацца ў многіх частках краіны да нядзелі.

15 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/139/59261
Текущая дата: 19.11.2024