Паводле дадзеных газеты Global Times, 14 мая каля 19.00 тарнада абрушыўся на пасёлак Шэнцзэ гарадской акругі Сучжоу, у выніку чаго чатыры чалавекі загінулі і 149 атрымалі лёгкія раненні. Таксама 14 мая яшчэ адзін тарнада прайшоў праз два раёны Уханя, у выніку чаго восем чалавек загінулі і 280 атрымалі раненні.
У выніку разгулу стыхіі 85 дамоў цалкам разбураны, 400 пашкоджаны.
У міжнародным аэрапорце УханьЦяньхэ з-за дрэнных умоў надвор`я адменены 123 рэйсы.
Нацыянальны метэаралагічны цэнтр выпусціў папярэджанне, што праліўныя дажджы і моцны вецер будуць прадаўжацца ў многіх частках краіны да нядзелі.
15 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
15 мая 2021, Мінск
БЕЛТА