Белорусский портал в Казахстане

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД адбудзецца 18 снежня ў фармаце відэаканферэнцыі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

«Прэзідэнты абмяняюцца думкамі аб узаемадзеянні ў Садружнасці, абмяркуюць новую рэдакцыю Канцэпцыі далейшага развіцця СНД і план асноўных мерапрыемстваў па яе рэалізацыі, заслухаюць даклад аб развіцці і ўмацаванні міжпарламенцкага супрацоўніцтва краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў», — расказалі ў прэс-службе.

Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў падпішуць дзве сумесныя заявы — з нагоды 75-й гадавіны стварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі. Плануецца таксама падпісанне дакументаў, якія рэгламентуюць узаемадзеянне краін СНД у гуманітарнай, ваеннай, прававой сферах, ва ўмацаванні пагранічнай бяспекі на знешніх граніцах.

Будзе таксама прынята рашэнне аб старшынстве ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2021 годзе.

Звязда, 11 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/148/57553
Текущая дата: 07.10.2024