Белорусский портал в Казахстане

У Польшчы з 28 снежня ўводзіцца агульнанацыянальны каранцін



Польскія ўлады прынялі рашэнне на тры тыдні ўвесці агульнанацыянальны каранцін для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса, паведамляе міністр аховы здароўя краіны Адам Нядзельскі.

«З 28 снежня да 17 студзеня мы ўводзім нацыянальны каранцін», — сказаў міністр.

У гэты перыяд будзе забаронена праца гасцініц, якія раней маглі прымаць гасцей, якія вандруюць па службовай неабходнасці. Забараняецца таксама праца гарналыжных схілаў. Усе крамы будуць зачынены, за выключэннем харчовых, гаспадарчых і аптэк.

Як патлумачыў Адам Нядзельскі, выйсці з дома можна толькі па істотнай неабходнасці, напрыклад, у аптэку ці на працу. «Трэба заставацца дома», — падкрэсліў ён.

Звязда, 18 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/150/57599
Текущая дата: 19.11.2024