«З 28 снежня да 17 студзеня мы ўводзім нацыянальны каранцін», — сказаў міністр.
У гэты перыяд будзе забаронена праца гасцініц, якія раней маглі прымаць гасцей, якія вандруюць па службовай неабходнасці. Забараняецца таксама праца гарналыжных схілаў. Усе крамы будуць зачынены, за выключэннем харчовых, гаспадарчых і аптэк.
Як патлумачыў Адам Нядзельскі, выйсці з дома можна толькі па істотнай неабходнасці, напрыклад, у аптэку ці на працу. «Трэба заставацца дома», — падкрэсліў ён.
Звязда, 18 снежня 2020