МЗС Расіі адзначае радыкалізацыю пратэсных акцый у Беларусі і заяўляе, што мае інфармацыю аб тым, што дэстабілізацыяй сітуацыі ў краіне кіравалі, у тым ліку з тэрыторыі Украіны.
«Сапраўды, маем інфармацыю аб тым, што дэстабілізацыяй сітуацыі ў Беларусі кіравалі, у тым ліку з тэрыторыі Украіны», — заявіў у інтэрв’ю РІА Навіны намеснік кіраўніка МЗС РФ Алег Сырамалотаў.
Паводле яго слоў, цяпер маштабы пратэсных акцый у Беларусі, нягледзячы на падтрымку звонку, паступова скарачаюцца. «Аднак адзначаем іх усё большую радыкалізацыю: людзей на вуліцы выходзіць менш, але сярод іх становіцца больш ваяўнічых малойчыкаў з арматурай і камянямі, настроеных на агрэсіўныя дзеянні супраць праваахоўнікаў», — дадаў ён.
Як сказаў намеснік міністра замежных спраў РФ, у Беларусі рэальна ацэньваюць усе пагрозы, што зыходзяць ад знешніх сіл.
«Падтрымліваецца цеснае ўзаемадзеянне кампетэнтных органаў Расіі і Беларусі па праблематыцы забеспячэння бяспекі», — дадаў ён.
«Падтрымліваецца цеснае ўзаемадзеянне кампетэнтных органаў Расіі і Беларусі па праблематыцы забеспячэння бяспекі», — дадаў ён.
Звязда, 30 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/160/56647
Текущая дата: 18.11.2024