«Сапраўды, маем інфармацыю аб тым, што дэстабілізацыяй сітуацыі ў Беларусі кіравалі, у тым ліку з тэрыторыі Украіны», — заявіў у інтэрв’ю РІА Навіны намеснік кіраўніка МЗС РФ Алег Сырамалотаў.
Паводле яго слоў, цяпер маштабы пратэсных акцый у Беларусі, нягледзячы на падтрымку звонку, паступова скарачаюцца. «Аднак адзначаем іх усё большую радыкалізацыю: людзей на вуліцы выходзіць менш, але сярод іх становіцца больш ваяўнічых малойчыкаў з арматурай і камянямі, настроеных на агрэсіўныя дзеянні супраць праваахоўнікаў», — дадаў ён.
Як сказаў намеснік міністра замежных спраў РФ, у Беларусі рэальна ацэньваюць усе пагрозы, што зыходзяць ад знешніх сіл.
«Падтрымліваецца цеснае ўзаемадзеянне кампетэнтных органаў Расіі і Беларусі па праблематыцы забеспячэння бяспекі», — дадаў ён.
«Падтрымліваецца цеснае ўзаемадзеянне кампетэнтных органаў Расіі і Беларусі па праблематыцы забеспячэння бяспекі», — дадаў ён.
Звязда, 30 кастрычніка 2020