Белорусский портал в Казахстане

Японскія навукоўцы распрацоўваюць вакцыну ад COVID-19 для выпрацоўкі антыцелаў у носе



Пра гэта паведамляе тэлеканал NHK.

Японскія навукоўцы пачалі распрацоўваць вакцыну ад коронавируса, якая павінна будзе стымуляваць выпрацоўку антыцелаў у задняй частцы насавой паражніны. 

Паводле звестак рэсурсу, такое даследаванне стартавала ва ўніверсітэце Кітасата ў Токіа. Новая вакцына меркавана будзе ўводзіцца пацыенту праз нос. Асаблівасць вакцыны ў тым, што яна складаецца з драбнюткіх ігольчастых малекул, якія пры іх ўдыханні трапляюць на слізістую абалонку і прымушаюць рэагаваць імунітэт.

У далейшым у задняй частцы носа пацыента павінны будуць выпрацавацца антыцелы. Навукоўцы ўдакладняюць, што часцей за ўсё вірус трапляе ў арганізм менавіта праз нос. На думку кіраўніка даследчай групы, падобнае вакцынаванне будзе больш эфектыўным, чым класічная ін`екцыя ў кроў.

Звязда, 25 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/173/54810
Текущая дата: 18.11.2024