Японскія навукоўцы пачалі распрацоўваць вакцыну ад коронавируса, якая павінна будзе стымуляваць выпрацоўку антыцелаў у задняй частцы насавой паражніны.
Паводле звестак рэсурсу, такое даследаванне стартавала ва ўніверсітэце Кітасата ў Токіа. Новая вакцына меркавана будзе ўводзіцца пацыенту праз нос. Асаблівасць вакцыны ў тым, што яна складаецца з драбнюткіх ігольчастых малекул, якія пры іх ўдыханні трапляюць на слізістую абалонку і прымушаюць рэагаваць імунітэт.
У далейшым у задняй частцы носа пацыента павінны будуць выпрацавацца антыцелы. Навукоўцы ўдакладняюць, што часцей за ўсё вірус трапляе ў арганізм менавіта праз нос. На думку кіраўніка даследчай групы, падобнае вакцынаванне будзе больш эфектыўным, чым класічная ін`екцыя ў кроў.
Звязда, 25 ліпеня 2020