Японія заявіла, што ёй давялося адмовіцца ад ідэі аднавіць сувязь са спадарожнікам "Хітомі", на стварэнне якога было выдаткавана больш за 270 млн долараў.
Створаны ў выніку сумеснай працы групы навукоўцаў, у тым ліку з НАСА, спадарожнік "Хітомі" быў запушчаны ў космас у лютым з касмадрома Танэгасіма. Спадарожнік быў абсталяваны магутнымі тэлескопамі з прыборамі рэнтгенаўскага выпраменьвання.
Навукоўцы спадзяваліся з яго дапамогай вывучыць звышмасіўныя чорныя дзіркі. Аднак неўзабаве пасля таго, як спадарожнік дасягнуў арбіты, кантроль над ім быў згублены.
Улады Японіі мяркуюць, што, верагодна, кантроль быў згублены з-за таго, што ад спадарожніка адарваліся сонечныя батарэі, якія забяспечваюць працу вымяральных прыбораў.
Звязда, 28 красавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/243/35352
Текущая дата: 18.11.2024