Белорусский портал в Казахстане

Больш за 2 млн дзяржслужачых страйкуюць у Вялікабрытаніі



У Вялікабрытаніі праходзіць масавая і самая буйная з 1979 года забастоўка дзяржслужачых. Больш за 2 млн чалавек не выйшлі ўчора на працу, паведамляюць інфармагенцтвы.

Працаўнікі дзяржаўнага сектара пратэстуюць супраць намеру ўлад правесці шэраг балючых для бюджэтнага сектара рэформаў, у тым ліку змяніць умовы выплаты пенсій.

У выніку страйку на 12 гадзін спынена праца найбуйнейшага ў краіне аэрапорта Хітроў, які з`яўляецца важным перасадачным пунктам для транзітных вандроўнікаў. Акрамя таго, закрыта каля 90% дзяржаўных школ. Не працуюць многія бальніцы, транспартныя вузлы і дзяржаўныя ўстановы.

Звязда, 1 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/389/10900
Текущая дата: 06.11.2024