Працаўнікі дзяржаўнага сектара пратэстуюць супраць намеру ўлад правесці шэраг балючых для бюджэтнага сектара рэформаў, у тым ліку змяніць умовы выплаты пенсій.
У выніку страйку на 12 гадзін спынена праца найбуйнейшага ў краіне аэрапорта Хітроў, які з`яўляецца важным перасадачным пунктам для транзітных вандроўнікаў. Акрамя таго, закрыта каля 90% дзяржаўных школ. Не працуюць многія бальніцы, транспартныя вузлы і дзяржаўныя ўстановы.
Звязда, 1 снежня 2011