Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю кіраўніка Мальтыйскага ордэна



Прэзідэнт Беларусі накіраваў спачуванне Вялікаму камандору. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Вялікаму камандору Мальтыйскага ордэна (Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты) Руй Гансалу ду Вале Пейшоту дэ Вілашу Боашу ў сувязі са смерцю Князя і Вялікага магістра Ордэна Джакама Дала Торэ дэль Тэмпіё дзі Сангінета. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі гэта паведамленне. "У сувязі з гэтай цяжкай стратай ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні вам, усім членам Ордэна, а таксама родным і блізкім памерлага", - гаворыцца ў спачуванні.

30 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/41/53188
Текущая дата: 19.11.2024