Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Вялікаму камандору Мальтыйскага ордэна (Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты) Руй Гансалу ду Вале Пейшоту дэ Вілашу Боашу ў сувязі са смерцю Князя і Вялікага магістра Ордэна Джакама Дала Торэ дэль Тэмпіё дзі Сангінета.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі гэта паведамленне. "У сувязі з гэтай цяжкай стратай ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні вам, усім членам Ордэна, а таксама родным і блізкім памерлага", - гаворыцца ў спачуванні.
30 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
30 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА