Пра гэта паведамілі ў аддзеле камунікацыі Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Львоўскай вобласці.
У Львове 21 чэрвеня, невядомыя аблілі чорнай фарбай фасад будынка, дзе размяшчаецца ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь.
Паводле паведамлення, невядомыя ноччу аблілі фарбай сцены, акно, дзверы і таблічку з надпісам назвы консульства Беларусі ў Львове.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Вырашаецца пытанне аб адкрыцці крымінальнай вытворчасці. Усе абставіны здарэння і датычныя да гэтага людзі высвятляюцца.
Звязда, 21 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/52/48511
Текущая дата: 18.11.2024