У Львове 21 чэрвеня, невядомыя аблілі чорнай фарбай фасад будынка, дзе размяшчаецца ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь.
Паводле паведамлення, невядомыя ноччу аблілі фарбай сцены, акно, дзверы і таблічку з надпісам назвы консульства Беларусі ў Львове.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Вырашаецца пытанне аб адкрыцці крымінальнай вытворчасці. Усе абставіны здарэння і датычныя да гэтага людзі высвятляюцца.
Звязда, 21 чэрвеня 2019