Прадстаўнік Нідэрландаў атрымаў максімальную колькасць галасоў тэлегледачоў і членаў журы. Беларуская спявачка Зена фінішавала 25-й.
Фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" прайшоў вечарам у нядзелю ў Тэль-Авіве. За перамогу ў шоу змагаліся прадстаўнікі 26 краін.
Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы пераможцам "Еўрабачання" гэтага года стаў нідэрландзец Дункан Лоўрэнс, які выканаў песню ўласнага сачынення пад назвай Arcade.
Другое месца на конкурсе заняў італьянец Махмуд, трэцяе - расіянін Сяргей Лазараў. Што цікава, на "Еўрабачанні-2016" Лазараў таксама фінішаваў трэцім.
Папярэдні раз Нідэрланды перамагалі на "Еўрабачанні" ў 1975 годзе. Дарэчы, у конкурсе краіна ўдзельнічае з моманту яго заснавання.
У конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" удзельнічалі прадстаўнікі 41 краіны свету. Агульная аўдыторыя шоу перавысіла некалькі сотняў мільёнаў чалавек.
Мінск, 19 траўня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/53/48073
Текущая дата: 18.11.2024