Белорусский портал в Казахстане

Пазіцыя Расіі на перамовах жорсткая, як і пазіцыя Украіны, таму перамовы будуць ісці цяжка, але яны будуць ісці



Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны, член украінскай дэлегацыі на перамовах Міхаіл Падаляк.

Па яго словах, Украіна і Расія дамовіліся весці перамовы ў закрытым рэжыме, каб «хоць як-та рухацца».

Міхаіл Падаляк таксама паведаміў, што ўкраінскаму боку выразна зразумелыя пазіцыі Расіі на перамовах, таму працаваць камфортна. Ён адзначыў, што пазіцыі Украіны на перамовах з Расіяй падтрымліваюцца партнёрамі Кіева.

Прадстаўнік украінскай дэлегацыі таксама заявіў, што Кіеў не накіроўваў Маскве ніякіх афіцыйных зваротаў аб прамым дыялогу з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Звязда, 4 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/175/63774
Текущая дата: 20.11.2024