Па яго словах, Украіна і Расія дамовіліся весці перамовы ў закрытым рэжыме, каб «хоць як-та рухацца».
Міхаіл Падаляк таксама паведаміў, што ўкраінскаму боку выразна зразумелыя пазіцыі Расіі на перамовах, таму працаваць камфортна. Ён адзначыў, што пазіцыі Украіны на перамовах з Расіяй падтрымліваюцца партнёрамі Кіева.
Прадстаўнік украінскай дэлегацыі таксама заявіў, што Кіеў не накіроўваў Маскве ніякіх афіцыйных зваротаў аб прамым дыялогу з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Звязда, 4 сакавіка 2022