У пункце мытнага афармлення "Новая Гута" на ўкраінска-беларускай мяжы ў грузавым аўтамабілі "Рэно" 25 студзеня была выяўлена буйная партыя кантрабанднага тавару.
Грамадзянін Венгрыі вёз у Расію тэлевізары, але згодна з таварасуправаджальнымі дакументамі ў грузавым адсеку павінен быў знаходзіцца іншы тавар — "панэль вадкакрышталічная, актыўныя матрычныя прылады на вадкіх крышталях для тэлевізараў каляровай выявы, без корпусу".
Як паведамілі ў прэс-групе Гомельскай мытні, у выніку мытнага нагляду аўтамабіля было выяўлена, што ў грузавым адсеку знаходзяцца два віды тавару: тэлевізары CY-HH032AGLV2V у колькасці 350 штук і столькі ж тэлевізараў CY-HH048AGLV1V. Гэта, як указваюць мытнікі, не адпавядае звесткам, заяўленым у таварасуправаджальных дакументах.
Такім чынам перавозчык спрабаваў пазбегнуць выплаты 12-працэнтнай мытнай пошліны на ўвоз тэлевізараў, лічаць супрацоўнікі беларускай мытні. Па факце парушэння мытнага заканадаўства пачаты адміністрацыйны працэс.
Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 30 студзеня 2015
Гомель, 30 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/163/29393
Текущая дата: 27.12.2024