Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць станоўчы эфект ад развіцця канкурэнцыі ў сферы гандлю, што садзейнічае забеспячэнню насельніцтва таварамі па разумных цэнах



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 22 ліпеня на сустрэчы са старшынёй савета дырэктараў ТАА "Тытунь-Інвест" Паўлам Тапузідзісам, дзе абмяркоўваліся прапановы бізнесмена аб развіцці ў Беларусі аб`ектаў гандлёвай сеткі.

"Вы ствараеце нармальную канкурэнцыю. Гэта таксама вельмі важна ў сферы гандлю, чаго нам, дарэчы, не хапае. Тады і цэны будуць нармальныя, калі будзе канкурэнцыя", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў функцыянаванне сферы гандлю ў вёсцы і ў невялікіх раённых гарадах. Паводле яго слоў, і тут за кошт развіцця канкурэнцыі ёсць магчымасць зніжэння цэн на прадукцыю. "У нас ёсць прадпрымальнікі, якія гатовы ўзяць цэлыя вобласці і сельскі гандаль, дайсці да кожнага селяніна, каб ён абслугоўваўся так, як мае быць, - адзначыў Прэзідэнт. - Белкаапсаюз актыўна працівіцца гэтаму. Але мы спажыўкааперацыі далі час, каб яны навучыліся нармальна абслугоўваць беларускіх сялян і каб цэны не былі завоблачнымі. А атрымліваецца ж так, што сяляне вырабляюць прадукцыю, а ў вёсцы ім даводзіцца купляць яе па цэнах вышэйшых, чым у горадзе".

"Зразумела, што і лагістыка, і дастаўка таксама патрабуюць грошай. Але трэба шукаць іншыя формы, каб не падымаць у вёсцы цэны на прадукты харчавання першай неабходнасці, адзенне. І перш за ўсё рынак гэта павінен сфарміраваць, а каб ён сфарміраваў, патрэбна і там канкурэнцыя", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

22 ліпеня 2014, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/173/26756
Текущая дата: 29.12.2024