Белорусский портал в Казахстане

Армэнія: апазыцыя дамаглася саступак



У Ерэване ў чацьвер адбыўся шматтысячны мітынг апазыцыі з патрабаваньнем адстаўкі ўраду і правядзеньня датэрміновых выбараў. Акцыя прайшла спакойна. Апазыцыя дамаглася шэрагу саступак.

На мітынгу было абвешчана пра датэрміновае вызваленьне з турмаў двух апазыцыйных актывістаў. Акрамя таго, пасьля перамоваў з паліцыяй апазыцыянэрам дазволілі працягваць мітынг на плошчы Свабоды, дзе пасьля сакавіцкіх падзеяў 2008 году было забаронена правядзеньне масавых акцыяў. Тады ў сутычках з паліцыяй у часе мітынгаў пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў на плошчы загінулі 10 чалавек.

Наступны мітынг заплянаваны на 8 красавіка.

Радыё Свабода
18 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/297/5217
Текущая дата: 06.11.2024