На мітынгу было абвешчана пра датэрміновае вызваленьне з турмаў двух апазыцыйных актывістаў. Акрамя таго, пасьля перамоваў з паліцыяй апазыцыянэрам дазволілі працягваць мітынг на плошчы Свабоды, дзе пасьля сакавіцкіх падзеяў 2008 году было забаронена правядзеньне масавых акцыяў. Тады ў сутычках з паліцыяй у часе мітынгаў пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў на плошчы загінулі 10 чалавек.
Наступны мітынг заплянаваны на 8 красавіка.
Радыё Свабода
18 сакавіка 2011